Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Беларуская палетная дошка і рапсавы алей пойдуць у Кітай праз БУТБ

24.09.2020

Дамоўленасць аб закупцы беларускіх піламатэрыялаў і прадукцыі перапрацоўкі алейных культур на біржавых таргах дасягнута па выніках сустрэчы з прадстаўніком кітайскай гандлёвай кампаніі «Шаньдун Люцын», 23 верасня 2020 г. у цэнтральным офісе Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ).

У ходзе перагавораў абмеркавана бягучая сітуацыя на біржавым таварным рынку Рэспублікі Беларусь, асаблівасці ўдзелу ў біржавых таргах для замежных кампаній, а таксама перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва. Сярод іншага закрануты магчымасці інвеставання ў беларускую лясную гаспадарку, парадак рэалізацыі вырабленых у Беларусі піламатэрыялаў, пытанні кантролю якасці і ўзровень развіцця транспартна-лагістычнай інфраструктуры.


Акрамя прадукцыі перапрацоўкі драўніны (у прыватнасці, палетнай дошкі), кітайскі бок выказаў зацікаўленасць у набыцці на біржавой пляцоўцы іншых запатрабаваных у Кітаі тавараў. Так, па словах прадстаўніка «Шаньдун Люцын», значным попытам цяпер карыстаецца рапсавы алей, і гэта добрая магчымасць для беларускіх вытворцаў, каб выйсці на кітайскі рынак.

«Традыцыйна найбуйнейшым экспарцёрам рапсавага алею ў Кітай з'яўлялася Канада, аднак з-за гандлёвага канфлікту паміж краінамі пастаўкі гэтай прадукцыі прыкметна скараціліся, што адмоўна адбілася на цэнах. Так што зараз Кітай актыўна шукае альтэрнатыўныя каналы закупак, і Беларусь можа стаць адным з іх», – лічыць кітайскі бізнесмен.

Плануецца, што ўжо ў бліжэйшы час кампанія «Шаньдун Люцын» пройдзе працэдуру акрэдытацыі і прыступіць да працы на БУТБ.

.