Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Аб'ём закупак на электроннай гандлёвай пляцоўцы БУТБ вырас на 32%

12.06.2020

За 5 месяцаў гэтага года сума дагавораў, заключаных па выніках працэдур закупак на электроннай гандлёвай пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) www.zakupki.butb.by, склала 421 млн BYN. Гэта на 32% больш, чым за аналагічны перыяд 2019 г. Пры гэтым станоўчая дынаміка была характэрна як для дзяржаўных закупак, так і закупак за кошт уласных сродкаў арганізацый. У першым выпадку сума дагавораў павялічылася на 18%, да 360 млн BYN, а ў другім – у 4,8 разы, да 61 млн BYN.

Па словах начальніка ўпраўлення дзяржаўных закупак і рэалізацыі маёмасці БУТБ Кірыла Пількевіча, павышаная цікавасць да ЭГП біржы абумоўлена патрэбамі медыцынскіх устаноў, якія істотна выраслі на фоне пандэміі каронавіруса.

«Установы сістэмы аховы здароўя рэгулярна праводзяць закупкі на нашай пляцоўцы. Гэта не толькі галіновыя арганізатары закупак, такія як Медтэхніка і Фармацыя, але і непасрэдна заказчыкі: бальніцы, паліклінікі, рэабілітацыйныя цэнтры і гэтак далей. Зразумела, з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі іх патрэбы ў абсталяванні, інструментах, прэпаратах, сродках індывідуальнай аховы значна ўзраслі. Гэта адбілася на колькасці абвешчаных закупных працэдур і, як следства, на суме заключаных дагавораў», – адзначыў кіраўнік ЭГП.

У той жа час не менш актыўнымі на працягу апошніх некалькіх месяцаў былі і пастаўшчыкі тавараў (работ, паслуг), што забяспечыла высокі ўзровень канкурэнцыі па большасці завершаных працэдур закупак.

«Сярэдняе зніжэнне пачатковай цаны прадмета закупкі па выніках электронных аўкцыёнаў, праведзеных у студзені-маі гэтага года, склала больш за 21%. У выніку заказчыкі і арганізатары зэканомілі звыш 105 мільёнаў рублёў», – паведаміў Кірыл Пількевіч.

З 2011 г. БУТБ з'яўляецца аператарам электроннай гандлёвай пляцоўкі па ажыццяўленні закупак у электронным фармаце www.zakupki.butb.by. Па стане на 31.05.2020 на ЭГП акрэдытавана 19,5 тыс. арганізацый, у тым ліку каля 800 нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь з 40 краін.
.