Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На краіны Еўрасаюза прыпадае 84% экспарту тавараў праз БУТБ

14.08.2020

За 7 месяцаў 2020 г. кампаніі з краін Еўрапейскага саюза набылі на таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) прадукцыю на суму 207 млн USD, што складае 84% ад усяго аб'ёму экспарту тавараў праз БУТБ.

У тройку найбуйнейшых пакупнікоў увайшлі Латвія, Літва і Польшча з сумай здзелак 140 млн USD. Найбольшым попытам на гэтых рынках карысталася прадукцыя дрэваапрацоўкі: абрэзныя піламатэрыялы, драўляныя нарыхтоўкі для вытворчасці тары і дранка. Гэтыя пазіцыі забяспечылі больш за 90% знешнегандлёвага абароту з краінамі ЕС. Разам з тым паступова павялічваецца доля паставак іншых груп тавараў. Напрыклад, Літва на 28%, да 4,1 млн USD, павялічыла закупкі лому і адходаў чорных і каляровых металаў, у той час як экспарт беларускага рапсавага алею ў Латвію вырас больш чым у 10 разоў, да 2,2 млн USD. Пры гэтым некаторыя краіны ЕС пачалі выкарыстоўваць біржавую пляцоўку для набыцця прадукцыі, якая раней пастаўлялася выключна па прамых кантрактах. У прыватнасці, Польшча выйшла ў лідэры па суме здзелак з металавырабаў, а таксама ўдвая нарасціла закупкі беларускіх будаўнічых матэрыялаў (да 6,3 млн USD).

На думку начальніка аддзела міжнародных адносін і камунікацый БУТБ Аляксандра Башлия, значная доля еўрапейскага рынку ў біржавым экспарце абумоўлена цеснымі гандлёва-эканамічнымі сувязямі і зручнай лагістыкай.

«Сёння піламатэрыялы складаюць аснову біржавога экспарту. Гэтая прадукцыя запатрабавана ва ўсім свеце, аднак адсутнасць выхаду да мора сур'ёзна ўскладняе працу па пашырэнні рынкаў збыту. Таму нярэдка беларуская дошка спачатку ідзе ў Прыбалтыку, а адтуль праз парты Клайпеды, Рыгі ці Ліепаі трапляе ў Азію, Афрыку і іншыя рэгіёны. Праўда, у апошні час назіраецца рост аб'ёмаў экспартных здзелак з пастаўкай тавару непасрэдна канчатковым спажыўцам. У прыватнасці, у гэтым годзе біржа сумесна з Беллесэкспартам і Брэміна Груп, можна сказаць, «прасеклі акно» ў Кітай. За мінулыя 7 месяцаў на гэты рынак рэалізавана пілапрадукцыя амаль на 2 мільёны долараў. У перспектыве плануем наладзіць рэгулярныя пастаўкі і на іншыя высокамаржынальныя рынкі», – паведаміў прадстаўнік БУТБ.

.