Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

57% экспарту тавараў праз БУТБ прыйшлося на Латвію, Літву і Польшчу

28.07.2020

Па выніках першага паўгоддзя Латвія, Літва і Польшча забяспечылі 57% ад агульнага аб'ёму экспарту тавараў праз Беларускую універсальную таварную біржу (БУТБ). У грашовым выражэнні сума імпартных здзелак, заключаных рэзідэнтамі гэтых краін, склала 116,8 млн USD. Пры гэтым, як і ў мінулым годзе, лідэрам па закупках з'яўляецца Літоўская Рэспубліка з сумай здзелак 56,7 млн USD, што на 4% больш, чым за першыя 6 месяцаў 2019 г.

У першым паўгоддзі найбольшым попытам у замежных удзельнікаў біржавых таргоў карысталіся абразныя піламатэрыялы хвойных парод, паліўная дранка і рапсавы алей. У прыватнасці, найбуйнейшымі пакупнікамі піламатэрыялаў сталі літоўскія кампаніі, якія заключылі біржавыя дагаворы на суму 46,6 млн USD. У сваю чаргу польскія прадпрыемствы занялі першае месца па закупках дранкі, здзейсніўшы здзелкі на суму 13,7 млн USD. Што тычыцца рапсавага алею, то самымі актыўнымі пакупнікамі былі эстонскія суб'екты гаспадарання з сумай дагавораў 2,1 млн USD.

У цэлым для першай паловы бягучага года было характэрна пашырэнне выкарыстання біржавой пляцоўкі кампаніямі – нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, што станоўча адбілася на дынаміцы знешнегандлёвага тавараабароту. Напрыклад, экспарт у Бельгію павялічыўся на 73%, да 1,4 млн USD, у Кітай – у 6 разоў, да 1,2 млн USD, у ЗША – на 36%, да 1,1 млн USD, у Іспанію – на 68 %, да 0,7 млн USD, у Малдову – у 5,7 разы, да 0,6 млн USD.

.