Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

5 мая таргі металапрадукцыяй на БУТБ пройдуць па новай схеме

29.04.2020

5 мая 2020 г. на Беларускай універсальнай таварнай біржы адбудуцца першыя біржавыя таргі на ўмовах «пастаўка супраць плацяжу». Дадзеная схема дазволіць мінімізаваць рызыкі невыканання або неналежнага выканання здзелкі для абодвух бакоў – прадаўца і пакупніка. У прыватнасці, прадавец будзе застрахаваны ад неаплаты за пастаўлены тавар, а пакупнік – ад пастаўкі няякаснага тавару. Чакаецца, што дзякуючы такой схеме разлікаў прывабнасць біржавы пляцоўкі значна падвысіцца.

Пакуль у рамках тэставага перыяду на ўмовах «пастаўка супраць плацяжу» будуць ажыццяўляцца толькі закупкі чорнага металапракату. Таргі па новых правілах будуць праводзіцца двойчы на тыдзень – па аўторках і чацвяргах. Рашэнне аб пераводзе на дадзеную схему разлікаў іншых таварных напрамкаў плануецца прыняць пасля аналізу вынікаў яе апрабавання на таргах чорнымі металамі.

Акрамя таго, зараз вядуцца перамовы з шэрагам беларускіх і замежных банкаў па пытанні прымянення інструментаў гандлёвага фінансавання пры здзяйсненні біржавых здзелак. Сярод іншага гэта дасць магчымасць айчынным экспарцёрам гарантавана атрымліваць аплату за тавар адразу пасля адгрузкі, а замежным удзельнікам таргоў – набываць беларускую прадукцыю з адтэрміноўкай плацяжу.

.