Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Прымяненне санкцый

Санкцыя — прадугледжаная Правіламі біржавога гандлю і (або) дамовай на біржавое абслугоўванне мера ўздзеяння, якая прымяняецца да парушальніка Правілаў і іншых лакальных нарматыўных прававых актаў біржы, якія рэгулююць біржавы гандаль, а таксама цягне за сабой пэўныя абмежаванні яго ўдзелу ў біржавым гандлі і іншыя неспрыяльныя для яго наступствы. Гэта могуць быць: папярэджанне, штраф альбо пазбаўленне права ўдзелу ў біржавых таргах на працягу пэўнага часу (падрабязней у п. 147 Правілаў біржавога гандлю). Парадак і ўмовы прымянення санкцый – у Палажэнні аб парадку і ўмовах прымянення санкцый у ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа».

Пры выяўленні факту невыканання альбо неналежнага выканання абавязацельстваў па біржавой дамове, у адрас парушальніка накіроўваецца акт аб выяўленні парушэння. Пасля атрымання акта ўдзельнік біржавога гандлю мае права падаць пярэчанні па акце на працягу 5 працоўных дзён з дня яго атрымання.

Падчас падрыхтоўкі рашэння аб прымяненні санкцый улічваюцца характар здзейсненага парушэння, яго паўторнасць, а таксама змякчальныя альбо абцяжваючыя адказнасць абставіны, якія ўплываюць на вызначэнне віду і памеру санкцыі.

Да ўдзельніка біржавога гандлю за невыкананне або неналежнае выкананне абавязацельстваў па біржавой дамове могуць быць прымененыя штраф у памеры да 10 % ад сумы біржавой здзелкі або пазбаўленне права ўдзелу ў біржавых таргах на тэрмін да 3 (трох) месяцаў.*

 * Заўвага: у адпаведнасці з пратаколам пасяджэння Праўлення ад 24.08.2015 №86 за невыкананне або неналежнае выкананне абавязацельстваў па біржавой дамове можа прымяняцца санкцыя ў выглядзе папярэджання.

У адпаведнасці з пратаколам пасяджэння Праўлення ад 18.11.2019 № 232 за невыкананне або неналежнае выкананне абавязацельстваў па біржавой дамове, учыненыя ўдзельнікам біржавога гандлю паўторна на працягу аднаго года пасля прымянення санкцыі ў выглядзе папярэджання за такія ж парушэнні, біржа мае права ўжыць у дачыненні да ўдзельніка біржавога гандлю санкцыю ў выглядзе штрафу ў памеры 1 базавай велічыні за кожнае парушэнне або пазбавіць права ўдзелу ў біржавых таргах на тэрмін да трох месяцаў.

Рашэнне аб прымяненні санкцыі накіроўваецца ўдзельніку біржавога гандлю заказным паштовым адпраўленнем з паведамленнем аб ўручэнні не пазней за 1 працоўны дзень з дня яго прыняцця. Штраф неабходна аплаціць на працягу 3-х банкаўскіх дзён з дня атрымання рашэння. У выпадку неаплаты ва ўстаноўлены тэрмін удзельнік біржавога гандлю не будзе дапушчаны да біржавых таргоў да выплаты штрафу. Што датычыцца прымянення санкцыі ў выглядзе пазбаўлення права ўдзелу ў біржавых таргах, то удзельнік біржавога гандлю зноў атрымлівае гэта права па заканчэнні тэрміну дзеяння санкцыі.

Неабходна адзначыць, што біржа, не зьяўляючыся адміністрацыйным або фіскальных органам, выкарыстоўвае прымяненне санкцый як вымушаную меру. Біржа імкнецца быць вашым надзейным памочнікам і саюзнікам, а не строгім кантралёрам.