Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Допуск да біржавых таргоў

Тэхналогія ўдзелу ў біржавых таргах патрабуе ад удзельнікаў біржавога гандлю строгага выканання ўстаноўленых Рэгламентам i iншыми нарматыўнымі актамі біржы патрабаванняў і своечасовасці іх выканання. Толькі ў гэтым выпадку механізм біржавых таргоў будзе працаваць суладна і без збояў, ініцыюючы гэтак жа суладнае выкананне біржавых дамоваў удзельнікамі біржавога гандлю.

Біржа ўлічвае выкананне удзельнікам біржавога гандлю ўсіх устаноўленых патрабаванняў і ўказвае на іх невыкананне размяшчэннем адпаведнай інфармацыі ў персанальным раздзеле кожнага з удзельнікаў (раздзел «Допуск да гандлю»).

Толькі адсутнасць заўваг дае права ўдзельніку біржавога гандлю ўдзельнічаць у біржавых таргах. Таму напярэдадні кожнай гандлёвай сесіі кожны ўдзельнік біржавога гандлю павінен пераканацца ў тым, што ўсе гэтыя патрабаванні выкананыя і заўваг у Персанальным раздзеле няма.

Прычынамі нядопуску да біржавых таргоў могуць быць:

  • запазычанасць па аплаце біржавога збору;
  • адсутнасць забеспячэння выканання абавязацельстваў;
  • невыкананне ўдзельнікам біржавога гандлю альбо кліентам біржавога брокера абавязацельстваў па раней заключаных біржавых здзелках (дамовах);
  • Непрадастаўленне ўдзельнікам біржавога гандлю або кліентам біржавога брокера, якія працуюць з прадастаўленнем забеспячэння, дакументаў, якія пацвярджаюць выкананне абавязацельстваў па біржавых дагаворах;
  • заканчэнне тэрміну акрэдытацыі ўдзельніка біржавога гандлю;
  • непадпісанне біржавой дамовы ва ўстаноўлены тэрмін;
  • іншыя падставы, выкладзеныя ў пункце 81 Правілаў біржавога гандлю.

У выпадку наяўнасці такіх заўваг неабходна іх аператыўна ўстараніць і, пры неабходнасці, звязацца з адпаведным структурным падраздзяленнем біржы па тэлефонах:

Звароты ўдзельнікаў біржавога гандлю датычна допуску да біржавых таргоў разглядаюцца штодня да 15.00 (у пятніцу – да 14.00) працоўнага дня, які папярэднічае дню правядзення таргоў.