Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Кантроль выканання здзелак

Адна з галоўных задач біржы – усяляк садзейнічаць заключэнню здзелак паміж будучымі партнёрамі на біржавых таргах. Пры гэтым біржа зацікаўлена ў тым, каб наступнае заключэнне біржавых дамоваў, ход іх выканання бакамі і завяршэнне імі выканання сваіх абавязацельстваў па дамовах праходзіла адказна і надзейна. Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб таварных біржах» і ў адпаведнасці з Правіламі біржавога гандлю біржа абавязаная кантраляваць выкананне біржавых здзелак, праведзеных з прадастаўленнем забеспячэння выканання абавязацельстваў.

На біржы функцыянуе ўпраўленне суправаджэння біржавых здзелак, асноўныя задачы якога:

  • садзейнічаць належнаму выкананню бакамі сваіх абавязацельстваў па дамове,
  • кантраляваць ход выканання біржавых дамоваў, садзейнічаць прадухіленню альбо звядзенню да мінімуму наступстваў неналежнага выканання любым з бакоў сваіх абавязацельстваў,
  • аб’ектыўна і аператыўна вырашаць канфліктныя сітуацыі паміж бакамі заключанай здзелкі, забяспечваючы пазасудовае ўрэгуляванне спрэчак,
  • настойліва ўкараняць у практыку эфектыўныя і надзейныя механізмы забеспячэння выканання абавязацельстваў,
  • выкарыстоўваць меры ўздзеяння на бок, вінаваты ў невыкананні альбо неналежным выкананні сваіх дамоўных абавязацельстваў.