Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Праца трэйдараў

Трэйдары – прадстаўнікі акрэдытаванага на біржы ўдзельніка біржавога гандлю, якія звязаны з ім працоўнымі альбо грамадзянска-прававымі адносінамі і ажыццяўляюць для яго ўсе неабходныя дзеянні ў рамках працэсу біржавога гандлю.

Інфармацыя пра трэйдараў прадастаўляецца удзельнікам біржавы гандлю пры акрэдытацыі на біржы. Усе змены ў складзе трэйдараў неабходна фіксаваць па ўсталяваных біржай правілах.


Рэгістрацыя новых трэйдараў

Для рэгістрацыі на біржэ новаму (дадатковаму) трэйдару трэба атрымаць электронны лічбавы подпіс (ЭЛП). Пасля гэтага трэйдар уваходзіць у свой Персанальны раздзел, фарміруе заяву, падпісвае яе асабістым ключом ЭЛП і накіроўвае біржы ў форме электроннага дакумента. Ва ўстаноўленыя Правіламі біржавога гандлю тэрміны біржа разглядае гэтую заяву. Трэйдар лічыцца зарэгістраваным з моманту ўнясення звестак пра яго ў Гандлёвую сістэму.


Выключэнне трэйдара

У выпадку датэрміновага спынення паўнамоцтваў трэйдара ўдзельнік біржавога гандлю абавязаны не пазней за наступны дзень з моманту спынення паўнамоцтваў пісьмова ці праз персанальны раздзел паведаміць пра гэта біржу, накіраваўшы запоўненую Форму заявы аб спыненні паўнамоцтваў трэйдара (запаўняецца на фірмовым бланку арганізацыі, падпісваецца кіраўніком і замацоўваецца пячаткай арганізацыі).

Арыгіналы дакументаў неабходна прадаставіць ва ўпраўленне па працы з кліентамі: г. Мінск, вул. Казінца, д. 2, каб. 402, тэл. 168 +375 (29) 309 32 32 +375 (33) 309 32 31


Замена трэйдара

Замена трэйдара, які падаў заяўку на продаж/ куплю біржавога тавару, на іншага трэйдара або зняцце заяўкі з таргоў па прычыне адсутнасці трэйдара робяцца ўдзельнікамі біржавога гандлю не пазней за 30 хвілін да пачатку гандлёвай сесіі. Для гэтага на біржу накіроўваюцца складзеныя ў пісьмовай форме Заява аб замене трэйдара на біржавых таргах або Заява аб адсутнасці трэйдара на біржавых таргах, падпісаныя ўпаўнаважанай асобай удзельніка біржавога гандлю.

Заяву трэба адправіць па факсе: