Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Рэгістрацыя кліента біржавога брокера

Каб зарэгістраваць кліента, біржавым брокеру неабходна:

  1. У Персанальным раздзеле запоўніць прапанаваныя формы інфармацыяй пра кліента,
  2. Прымацаваць копію наступных дакументаў:

Для кліентаў – рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь:

  • пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі кліента,
  • даверанасць на трэйдара па форме згодна з дадаткам 81

Для кліентаў – нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь:

  • легалізаваная* выпіска з гандлёвага рэестра (рэгістра) краіны заснавання заяўніка, выдадзеная не пазней чым за адзін год да даты падачы дакументаў для рэгістрацыі, якая змяшчае звесткі пра рэгістрацыю, юрыдычны адрас і паўнамоцтвы службовых асоб кліента з перакладам на беларускую ці рускую мовы, подпіс перакладчыка натарыяльна засведчваецца на беларускай ці рускай мовах,
  • легалізаваная даверанасць на трэйдара па форме згодна з дадаткам 81з перакладам на беларускую ці рускую мовы, подпіс перакладчыка натарыяльна засведчваецца на беларускай ці рускай мовах.

*легалізаваныя дакументы — дакументы, якія паходзяць з тэрыторыі замежных дзяржаў і адпавядаюць аднаму з наступных патрабаванняў:

  • прайшлі абавязковую консульскую легалізацыю - у выпадку, калі заяўнікі-нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца рэзідэнтамі дзяржаў, якія не далучыліся да Канвенцыі, заключанай у Гаазе 5 кастрычніка 1961 года, якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў, альбо не заключылі з Рэспублікай Беларусь дамовы аб прававой дапамозе па грамадзянскіх і (або) гаспадарчых справах;
  • на якіх прастаўлены спецыяльны штамп (апастыль) у адпаведнасці з Канвенцыяй, заключанай у Гаазе 5 кастрычніка 1961 года, якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў;
  • складзеныя або выдадзеныя кампетэнтным органам і засведчаныя (завераныя) гербавай (афіцыйнай) пячаткай дзяржаў, з якімі Рэспубліка Беларусь заключыла дамовы аб прававой дапамозе па грамадзянскіх і (або) гаспадарчых справах.

Арыгіналы даверанасці на трэйдара і выпіскі з гандлёвага рэестра (рэгістра) краіны заснавання заяўніка павінны быць прадастаўлены ва ўпраўленне па працы з кліентамі (г. Мінск, вул. Казінца, д. 2, к. 200) на працягу 5 каляндарных дзён з дня накiравання электронных дакументаў.

Рашэнне аб рэгiстрацыi ці аб адмове ў рэгістрацыі кліента біржавога брокера прымаецца біржай на працягу 3 (трох) працоўных дзён з дня атрымання арыгіналаў дакументаў.