Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Усталёўка CryptoBUTB3

Інструкцыя па ўсталёўцы крыптаграфічнага праграмнага забеспячэння CryptoBUTB3

1) Спампуйце на сайце біржы і захавайце на сваім кампутары архіў з праграмным забеспячэннем CryptoBUTB3.

Пасля загрузкі запусціце файл Setup_ECP3.exe і выберыце мову ўсталёўкі:

2) У акне Майстара ўсталёўкі націсніце кнопку «Далей»:

3) Пазначце шлях усталёўкі праграмы (не вітаецца ўсталёўка праграмнага забеспячэння ў C:\Program Files или C:\Program Files(х86)). Націсніце кнопку «Далей».

4) Праверце карэктнасць шляху ўсталёўкі праграмнага забеспячэння і націсніце кнопку «Усталяваць»:

5) Пасля ўсталёўкі праграмы націсніце кнопку «Гатова».

УВАГА! У выпадку з'яўлення паведамлення, названага ніжэй, зачыніце папярэднюю версію праграмы.

Для гэтага ў вобласці апавяшчэнняў (сістэмны трэй) неабходна знайсці абразок CryptoService і выклікаць кантэкстнае меню, пстрыкнуўшы правай кнопкай мышы па абразку. Далей неабходна выбраць пункт «Выхад / Exit».

Затым запусціце CryptoService_41.exe з новай папкі з ПЗ (імя папкі: CryptoBUTB3). У далейшым для ўдзелу ў таргах неабходна запускаць прыкладанне CryptoService_41.exe.

Для больш зручназа запуску праграмы прапануецца вывесці ярлык на працоўны стол: у папцы CtyptoBUTB3 знайсці і вылучыць левай кнопкай мышы файл CryptoService_41.exe, пстрыкнуць левай кнопкай мышы па вылучаным файлу і выбраць опцыю «Адправіць» - «На працоўны стол».

Праца праграмы будзе адлюстроўвацца ў вобласці апавяшчэнняў (сістэмны трэй).