Top.Mail.Ru
Время работы контакт-центра:
пн - чт: с 9:00 до 18:00
пт: с 9:00 до 16:45
перерыв: с 13:00 до 13:45
сб - вс: выходные
Мобильное приложение БУТБ
Социальные сети
Шрифт
Размер
Интервал
Цветовая схема

Біржа прыняла ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы

22.02.2024

21 лютага ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы — штогадовае свята, заснаванае ў 1999 г. рашэннем 30-й Генеральнай сесіі ЮНЕСКА.

У Беларусі Дні роднай мовы праводзяцца з 2009 г., і ў гэтым годзе да святкавання ўпершыню далучылася Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ).

Біржа прыняла ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы

У цэнтральным офісе біржы былі зладжаны некалькі экспазіцый з найбольш вядомымі і каларытнымі нацыяныльнымі сімваламі і прадметамі побыту беларусаў. Пры падтрымцы Цэнтра беларускіх народных рамёстваў «Скарбніца» была арганізавана міні-выстава сапраўднай беларускай раскошы і нацыянальнай каштоўнасці — слуцкіх паясоў, дзе расказвалася пра гісторыю і асаблівасці іх стварэння.

Біржа прыняла ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы

Акарамя таго, усіх супрацоўнікаў сустракалі дзяўчаты ў прыгожых нацыянальных строях, частавалі беларускімі прысмакамі і традыцыйным духмяным хлебам з жытняй мукі, а таксама прапанавалі напісаць свае любімыя беларускія словы. У выніку месца на падрыхтаваных дошках хутка скончылася, а слоў яшчэ засталося вельмі шмат. Гэта дапамагло працягнуць святкаванне ўжо ў інтэрактыўным рэжыме — праверыць свае веды ў адмысловым тэсце на валоданне беларускай мовай.

Біржа прыняла ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы

У тэст увайшлі 70 пытанняў, не самых простых, але супрацоўнікі БУТБ прадэманстравалі даволі высокі ўзровень ведаў. Паступіла 77 адказаў, а сярэдні бал дасягнуў 76% (53/70).

Біржа прыняла ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы

Найлепшыя ж вынікі паказалі:

3-е месца: 96% (67/70) — Віталь Дамнянкоў, вядучы спецыяліст упраўлення таргоў лесапрадукцыяй;

2-е месца: 97% (68/70) — Аляксандра Крэнт, вядучы юрысконсульт біржы;

1-е месца: 100% (70/70) — Карына Гур’ян, спецыяліст упраўлення суправаджэння біржавых здзелак.

Напрыканцы Дня роднай мовы калектывам біржы было прынята агульнае рашэнне далучыцца да свята і ў наступным годзе, таму што такія мерапрыемствы дапамагаюць усім не забывацца на свае карані і яшчэ больш плённа працаваць на карысць роднай краіны.

DSCF3367-1200.jpg

DSCF3375-1200.jpg