Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Казінца, 2-200

Цэнтр біржавой адукацыі
ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа"

Лідэр біржавой адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
У нашай камандзе толькі вопытныя спецыялісты ў сферы біржавога гандлю і закупачнай дзейнасці
Аб Цэнтры

Шматгадовы вопыт паспяховай работы на міжнародным рынку электроннай камерцыі дазволіў сфарміраваць унікальныя прафесійныя кампетэнцыі калектыву ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» і базу ведаў аб біржавым гандлі таварамі, закупках за кошт уласных сродкаў, дзяржаўных закупках.

Цэнтр біржавой адукацыі ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» створаны ў 2023 годзе і вядзе падрыхтоўку па адукацыйных праграмах павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, а таксама навучальных курсаў (семінары, вэбінары) у вочнай і дыстанцыйнай форме.

Навучанне ў Цэнтры біржавой адукацыі накіравана на павышэнне фінансавай пісьменнасці ўдзельнікаў біржавога таварнага рынку, набыццё імі практычных навыкаў заключэння біржавых здзелак па закупцы тавараў і збыце гатовай прадукцыі. Інтэрактыўнае навучанне практычнай рабоце на біржавых таргах фарміруе глыбокія веды біржавога гандлю таварамі ў навучэнцаў Цэнтра біржавой адукацыі.

Аб Цэнтры

Цэнтр біржавой адукацыі ў лічбах

600

АРГАНІЗАЦЫЙ, ЯКІЯ НАВУЧЫЛІ СУПРАЦОЎНІКАЎ

63

ВЫКЛАДЧЫКА-ПРАКТЫКА

32

НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ

60%

ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ

Нашы перавагі

Прафесійна

Самая актуальная інфармацыя ад выкладчыкаў-практыкаў

Індывідуальна

Суправаджаем кожнага кліента ў працэсе навучання

Інтэрактыўна

Сучаснае абсталяванне для правядзення заняткаў

Камфортна

Зручнае размяшчэнне офіса і магчымасці выдаленага доступу

Павышэнне кваліфікацыі

Праграмы павышэння кваліфікацыі прызначаны для кіраўнікоў і спецыялістаў, якія імкнуцца ўзмацніць свае кампетэнцыі ў сферы біржавога гандлю для павелічэння аб'ёмаў продажаў як на ўнутраным, так і на знешніх рынках, для арганізацыі закупачнай дзейнасці праз празрысты біржавы механізм.

Тэматыка курсаў павышэння кваліфікацыі:
  • Біржавы гандаль у Рэспубліцы Беларусь
  • Біржавы гандаль і закупачная дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь
  • Рэалізацыя прадукцыі на біржавых таргах у Рэспубліцы Беларусь
  • Семінары

    Праграмы семінараў распрацоўваюцца на запыт прадпрыемстваў і арганізацый. Магчыма правядзенне семінараў дыстанцыйна ў форме вэбінараў

    Прапанаваныя тэмы навучальных семінараў:
  • Практыкум па біржавым гандлі металапрадукцыяй
  • Практыкум па біржавым гандлі сельгаспрадукцыяй
  • Практыкум па біржавым гандлі лесапрадукцыяй
  • Практыкум па закупках на Пляцоўцы "Імпартазамяшчэнне"
  • Практыкум па біржавым гандлі для пачаткоўцаў
  • Электронныя закупкі ў Рэспубліцы Беларусь: заканадаўства і практыка работы
  • Усходні вектар у знешнім гандлі Рэспублікі Беларусь
  • Біржавыя таргі як інструмент развіцця гандлёвых адносін Беларусі і Расіі
  • Зваротная сувязь

    Абавязковае поле
    Абавязковае поле
    Пагадзіцеся з умовамі
    Дзякуй
    Ваша паведамленне адпраўлена
    Ошибка
    Нешта пайшло не так. Паспрабуйце яшчэ раз.

    Дакументы дзяржаўнага ўзору

    Дазвольныя дакументы на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці і ўзоры дакументаў, якія выдаюцца ў выніку навучання ў Цэнтры біржавой адукацыі
    Ліцэнзія
    Ліцэнзія на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці па профілі адукацыі "Бізнес, кіраванне і права", па накіраванні адукацыі "Бізнес і ўпраўленне" прадастаўлена ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Рашэнне аб прадастаўленні ліцэнзіі ад 19.05.2023 №02100/601.
    Нумар ліцэнзіі ў Адзіным рэестры ліцэнзій: 33230000077947
    Сертыфікат
    аб дзяржаўнай акрэдытацыі арганізацыі, якой у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, па накіраванню адукацыі "Бізнес і кіраванне", па профілі адукацыі "Бізнес, кіраванне і права"
    №0000146 ад 10.08.2023, да 10.08.2028
    Сертыфікат аб навучанні
    Па выніках асваення зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў (семінараў, вэбінараў) выдаецца дакумент аб навучанні дзяржаўнага ўзору: сертыфікат аб навучанні
    Узор
    Пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі
    Па выніках асваення зместу адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі работнікаў і спецыялістаў (курсы павышэння кваліфікацыі) выдаецца дакумент аб аб адукацыі дзяржаўнага ўзору: пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі
    Узор

    Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў

    Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў
    1.34 МБ
    Для навучэнцаў вочнай формы навучання ў Цэнтральным офісе Біржы.
    Нашыя слухачы

    Нам давяраюць найлепшыя кампаніі