Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Будынак былога абласнога анкадыспансера ў Гомелі выстаўлена на электронныя таргі за 1,6 млн BYN

22.04.2021

Былы гомельскі спецыялізаваны абласны анкалагічны дыспансер, размешчаны па адрасе вул. Цыялкоўскага, 12, выстаўлены на электронныя таргі на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць». Стартавы кошт двухпавярховага цаглянага будынка з падвалам, складам, варотамі і плотам агульнай плошчай 3,3 тыс. кв. м складае амаль 1,6 млн BYN. Акрамя самога аб'екта нерухомасці пакупніку таксама прадастаўляецца права арэнды зямельнага ўчастка плошчай 1,8 га тэрмінам на 5 гадоў. Участак можна выкарыстоўваць для размяшчэння аб'ектаў самага рознага профілю – ад фінансава-крэдытных устаноў і гасцініц да трэнажорных залаў і цэнтраў вольнага часу. 

Здание бывшего областного онкодиспансера в Гомеле выставлено на электронные торги за 1,6 млн BYN

Згодна з умовамі электронных таргоў, у выпадку змены функцыянальнага прызначэння нерухомай маёмасці будучы ўладальнік абавязаны атрымаць архітэктурна-планіровачнае заданне і тэхнічныя ўмовы для інжынерна-тэхнічнага забеспячэння аб'екта будаўніцтва, а таксама дазвол гарвыканкама на правядзенне праектна-пошукавых работ, распрацоўку будаўнічага праекта і будаўніцтва аб'екта ў тэрмін, якi не перавышае 2 гады.

Здание бывшего областного онкодиспансера в Гомеле выставлено на электронные торги за 1,6 млн BYN

Таргі прызначаныя на 25 мая. Прыняць удзел могуць беларускія і замежныя юрыдычныя і фізічныя асобы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі. Апошні дзень прыёму заявак ад удзельнікаў – 19 мая.

.